12 калядных святочных дзён.

иcтoчник: bobruisk-library.by

Вось і надышлі Калядкі. На Беларусі з 7 па 18 студзеня святкуюцца Каляды. Здаўна нашы продкі ўмелі сустракаць і праводзіць святы, а Каляды - адно з самых любімых свят беларусаў.

На гадзіну беларускай культуры ´12 калядных святочных дзён´ каб пазнаёміцца з гісторыяй і традыцыямі зімовага свята ў Гарадскую бібліятэку №8 імя Еўфрасінні Полацкай завітала моладзь, вучні 10 ´Б´ класа ДУА ´Сярэдняя школа №20 г. Бабруйска´.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй з´яўлення на тэрыторыі Беларусі свята пад назвай - Каляды. Даведаліся пра тое, як праходзіў пярэдадзень Калядаў у нашых продкаў, як ішла падрыхтоўка да свята, якія асаблівасці мелі першая святочная вячэра 6 студзеня - ´Вялікая куцця´, другая куцця пад назвай ´Багатая куцця´ ці ´Шчадрэц´ і трэцяя - ´Посная´, ´Вадапусная´ ці ´Хрышчэнская куцця´. Пачулі цікавы аповед пра традыцыі, абрады і звычаі свята, якія праходзілі на працягу 12 калядных дзён. Сярод удзельнікаў мерапрыемства знайшліся і тыя, хто не аднойчы і сам калядаваў на Каляды, рабяты падзяліліся ўспамінамі калядавання і расказвалі пра калядныя традыцыі ў іх семьях.

Рабяты аказаліся спрытныя на розныя гульні, з задавальненнем згулялі ў беларускую народную гульню ´Птушкі´, з дапамогай кніжнай выстаўкі ´Жывыя вытокі´ адказалі на пытанні віктарыны ´У свеце народных традыцый´ і адгадалі беларускія народныя загадкі. Завяршылася гадзіна беларускай культуры частаваннем каляднымі прысмакамі.

12 калядных святочных дзён. 12 калядных святочных дзён. 12 калядных святочных дзён. 12 калядных святочных дзён.