Амаль на трэць павялічылі прывагі ў ААТ ´Неўскі-Агра´.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

131,8% - такі тэмп росту сярэднесутачных прывагаў буйной рагатай жывёлы забяспечылі ў ААТ ´Неўскі-Агра´ па выніках 11 месяцаў 2023 года. У цэлым жа вырошчванне БРЖ за студзень-лістапад склала ў гаспадарцы 125,7% да адпаведнага перыяду мінулага года.

Такога выніку ў мясным напрамку ўдалося дасягнуць, па словах дырэктара сельгаспрадпрыемства Міхаіла Стрыжэўскага, дзякуючы найперш тэхналагічнаму падыходу да рацыёнаў кармлення жывёлы, паляпшэнню якасці корму, якога сёлета нарыхтавалі дастаткова. А таксама зладжанасці жывёлагадоўчых калектываў, дзе кожны разумее - велічыня заробку напрамую залежыць ад велічыні працоўнага ўнёску.

Вялікія маразы апошніх дзён звычайна дадаюць турбот жывёлагадоўлі. ´Між тым мы працуем у штатным рэжыме, забяспечваем неабходны парадак на аб´ектах, каб жывёла была своечасова накормлена і напоена´, - адзначыў кіраўнік.