Прэзідыум райсавета дэпутатаў абмеркаваў надзённыя пытанні

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

97-е пасяджэнне прэзідыума Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў пад старшынствам намесніка старшыні райсавета дэпутатаў Зінаіды Трубачка прайшло ў райвыканкаме ў сераду.

Члены пасяджэння абмеркавалі работу, якая праводзіцца ў раёне па выкананні Закона Рэспублікі Беларусь ´Аб барацьбе з карупцыяй´ у 2023 годзе - дакладчыкам выступіў начальнік штаба аддзела ўнутраных спраў Бабруйскага райвыканкама Віктар Румілаў; прыняцце мер па выкананні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства на аб´ектах гандлю Кіраўскага райспажыўтаварыства (далажыў галоўны ўрач Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Дзмітрый Лайтар) і прыцягненне ў гаспадарчы абарот дзяржаўнай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца (аб выніках дадзенай работы і планах на бліжэйшую перспектыву распавяла намеснік начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Таццяна Мазурчык).

Прэзідыум райсавета дэпутатаў абмеркаваў надзённыя пытанні Прэзідыум райсавета дэпутатаў абмеркаваў надзённыя пытанні Прэзідыум райсавета дэпутатаў абмеркаваў надзённыя пытанні Прэзідыум райсавета дэпутатаў абмеркаваў надзённыя пытанні

Па кожным з абмеркаваных пытанняў пасяджэнне прыняло адпаведныя рашэнні, якія, як лічаць члены прэзідыума райсавета дэпутатаў, павінны будуць садзейнічаць стабілізацыі дзейнасці ў гэтых накірунках.