Шмат залежыць ад нас саміх.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Мы іншым разам не задумваемся - як шмат залежыць ад нас саміх, нашага ўдзелу. Асабліва, калі гэта датычыцца дабрабыту: уласнага і грамадскага. І калі з першым усё, здаецца, зразумела, то дабрабыт грамадскі чакаем, каб нехта стварыў. Апошняе, зрэшты, не безпадстаўна: працуючы, кожны з нас плаціць падаткі - выдаткоўвае на справы агульнага значэння і мае права разлічваць на якаснае забеспячэнне паслуг.

Але ж сітуацыі здараюцца розныя. І можна толькі пазайздросціць таму калектыву: працаўнікоў, суседзяў, сяброў, проста неабыякавых грамадзян, якія з лёгкасцю бяруцца за агульную справу. Бонусам атрымоўваючы добры настрой ад усведамлення, што прынеслі карысць.

Адзін з прыкладаў - ачыстка дарог ад снегу ў населеных пунктах Глушанскага сельсавета. Па словах в. а. старшыні сельвыканкама Таццяны Плоскай, у чыіх абавязках - арганізацыя ўборачных работ, многія жыхары з гатоўнасцю прапанавалі дапамагчы справіцца з ´белай навалай´, якая стала сапраўднай перашкодай для перамяшчэння аўтатранспарту, асабліва ў маланаселеных аддаленых вёсках. Для гэтага ўзброіліся не толькі лапатамі - выкарысталі тэхніку з ўласнага падворка.

У падзяку за дапамогу - працу на агульную карысць Таццяна Юр´еўна з гатоўнасцю пералічвае імёны ўдзельнікаў дабрачыннай справы. Гэта Аляксандр Міхайлавіч Шкут, Андрэй Васільевіч Андрэеў, Андрэй Леанідавіч Ліневіч і Аляксандр Уладзіміравіч Горбель з пас. Глуша, жыхар в. Дойнічава і дэпутат мясцовага Савета дэпутатаў Рыгор Іванавіч Храмеля, Сяргей Аляксандравіч Пархімчык з в. Масты. Асобную падзяку выказвае вопытна-вытворчаму лясніцтву, якое аказала значную дапамогу ў ачыстцы і добраўпарадкаванні сельсавета.

Алена КАРПЕНКА.