На Кіраўшчыне прайшоў агляд-конкурс па добраўпарадкаванні машынных двароў

иcтoчник: mogilevnews.by

Фота з сайта Кіраўскай раённай газеты

У Кіраўскім раёне прайшоў штогадовы агляд-конкурс па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да веснавых палявых работ наступнага года, а таксама пастаноўцы на захоўванне адпрацаваўшай сезон сельскагаспадарчай тэхнікі, піша kirovsk.by .

Спецыяльна створаная камісія, у якую ўвайшлі першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Антаніна Смятана, галоўны дзяржаўны інспектар дзяржаўнай інспекцыі па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталяваннем Мікалай Пархамовіч, старшы інспектар аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Ігар Акушэвіч, наведала ўсе сельгасарганізацыі, праверыла пастаноўку тэхнікі на зімовае захоўванне, стан мехдвароў, рамонтных майстэрняў, дзе ўжо вядуцца рамонтныя работы, пунктаў тэхнічнага абслугоўвання, падсобных памяшканняў, арганізацыю сацыяльна-бытавых умоў, ацяплення, а таксама наяўнасць неабходнай дакументацыі па рамонце машын, агрэгатаў і абсталявання, правільнасць яе вядзення, тэхніку бяспекі, аплату працы. Па 10-бальнай сістэме ацэньваліся нямнога-нямала каля 30 пазіцый!

Для Кіраўскага раёна ´зімовы´ парадак на мехдварах і ў майстэрнях даўно стаў нормай. І ён, як правіла, апраўдвае сябе пазней, падчас палявых работ, калі своечасова даведзеная да ладу і правільна захаваная тэхніка не падводзіць пры яе эксплуатацыі. Наогул, дзякуючы праводзімым аглядам-конкурсам паляпшаюцца арганізацыя працы, бытавыя ўмовы для механізатараў, вадзіцеляў і рамонтнікаў.

Па ходу конкурсу, як правіла, спецыялістам на месцах робяцца заўвагі на недахопы, калі такія маюць месца. І, трэба адзначыць, да парад прыслухоўваюцца і тэрмінова хібы выпраўляюцца.

З адказнасцю да агляду мехдвароў падыходзяць ва ўсіх гаспадарках. Але ў раёне апошнімі гадамі сфарміравалася група фаварытаў, якія штогод паказваюць высокі ўзровень падрыхтаванасці практычна па ўсіх конкурсных пазіцыях. Так, тры апошнія гады запар пераможцам агляду-конкурсу заслужана станавілася ААТ ´Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне´. І сёлетні год не стаў выключэннем. На мехдварах прадпрыемства зноў найлепшым чынам падрыхтаваліся да зімовага рамонтнага сезону. Тут лепш, чым дзе, пастаўлена тэхніка на працяглае захоўванне, у выдатным стане знаходзяцца бытавыя памяшканні, высокай ацэнкі заслугоўваюць і іншыя пазіцыі. У арганізацыі работ адзначана заслуга галоўнага механіка Святаслава Русецкага.

Другое месца, і таксама чацвёрты раз запар, заняло КСУП ´Чырвоны баец´ (галоўны інжынер Міхаіл Шапоткін). Прызавую тройку замкнула ААТ ´Рассвет імя К.П.Арлоўскага´ (галоўны інжынер Аляксей Пятруша). Станоўча адзначаны праведзены рамонт бытавых памяшканняў, пакоя для харчавання на мехдвары СВК ´Бераснёўскі´ Упраўляючай кампаніі холдынгу ААТ ´Бабруйскаграмаш´, новая агароджа, работа па добраўпарадкаванні мехдвара КСУП ´Ніва-Барсукі´.

Пераможца і прызёры будуць заахвочаны грашовымі прэміямі: за першае, другое і трэцяе месцы адпаведна 25, 20 і 15 базавых велічынь.