´НАШЧАДКІ ТРАДЫЦЫЙ´: ЗАКЛЮЧНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ.

иcтoчник: www.roskvit-bobruisk.by

29 - 30 лістапада 2023 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыліся заключныя мерапрыемствы III Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў ´Нашчадкі традыцый´, прысвечаныя Году міру і стварэння. Арганізатарамі фестываля-конкурсу былі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

У фестывалі-конкурсе прынялі удзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, педагагічныя работнікі, якія ажыццяўлялі падтрымку праектна-даследчай дзейнасці і яе метадычнае суправаджэнне.

У фінале фестывалю-конкурсу - 23 лепшых праекта з усіх рэгіёнаў Беларусі (170 навучэнцаў). Адбыліся творчыя-абароны прэзентацыі праектаў па намінацыях

Музычная спадчына маёй Радзімы;

Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны;

Культурныя традыцыі і абрады роднага краю.

Дыпломам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ўзнаграджана навучэнка аб´яднання па інтэрэсах ´Васілек´ Зінавенка Ксенія.

Віншуем з перамогай!

Талкач Любоў Аляксееўна, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета ДУА ´Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ´г.Бабруйска´. Кантактны тэлефон: 8(0225)725802.