Аграрыі рыхтуюцца да новай пасяўной.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Традыцыйным відам работ на гэтую пару з´яўляецца нарыхтоўка і вывазка на палі арганічных угнаенняў. Па дадзеных райсельгасхарчу, вывезена 110 тысяч тон або палова ад неабходнага аб´ёму арганікі.

Таксама ўвага скіравана на падрыхтоўку насеннага матэрыялу пад сяўбу 2024 года. На гэтую пару ачышчана 1400 тон вораху насення ярыны ці 48% ад патрэбы.

Вядзецца падрыхтоўка сельскагаспадарчай тэхнікі да веснавых палявых работ. Дзеля гэтага ў гаспадарках створаны спецыяльныя звенні. Механізатары прыступілі да рамонту энерганасычаных трактароў і глебаапрацоўчай тэхнікі.

Алена КАРПЕНКА.

Фота носіць ілюстрацыйны характар.