Музычная забава ´Восеньскi кiрмаш´.

иcтoчник: sad13.bobruisk.edu.by

Знаёмства дзяцей з гісторыяй Рэспублікі Беларусь, яе культурай і абрадамі, народнай творчасцю арганізуецца праз розныя формы работы. Адной з такіх формаў, з´яўляюцца музычныя забавы.

24 лістапада ў старэйшай групе №4 арганізавана музычная забава ´Восеньскі кірмаш´ з удзелам бацькоў выхаванцаў. Падчас правядзення кірмашу гучала беларуская музыка. Дзеці адгадвалі загадкі, выконвалі беларускія песні ´Запрашаем на кiрмаш´, ´Бульбачка´, танцы ´Полька´, ´Кадрыль´, гулялі ў народныя гульні ´Капалюш´, ´Гарлачык´. На кірмаш зазірнуў Несцерка, які правёў з бацькамі выхаванцаў бяспройгрышную латарэю.

У канцы музычнай забавы ўсе пачаставаліся смачным караваем.