Зіма не застала Бабруйскі раён знянацку.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Зіма сёлета пачалася не толькі марозам, які прымусіў дастаць з паліцы рукавіцы, але і вялікім снегам. Завея, пачаўшыся ў чацвер з раніцы, доўжылася аж да позняга вечара, занёсшы дарогі немалым слоем снежнага покрыву.

Дарожныя службы, па словах намесніка старшыні Бабруйскага райвыканкама Івана Кандрацьева, на сітуацыю адрэагавалі імгненна - выехалі на пасыпку дарог пяско-саляной сумяссю. Апошняй нарыхтавана дастаткова, каб хапіла на ўвесь сезон. Машыны для работы ў зімовых умовах спраўныя. У дзень завірухі, як адзначыў Іван Рыгоравіч, людзі і тэхніка працавалі да 4-х гадзін раніцы наступнага дня. У выніку дарогі ачышчаны, знаходзяцца ў здавальняючым стане.