У Бабруйскім райвыканкаме прайшло пасяджэнне камісіі па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Пасяджэнне конкурснай камісіі па фарміраванні рэзерву кадраў на кіруючыя пасады, перспектыўнага кадравага рэзерву Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта прайшло 20 лістапада. Удзел у яго рабоце прынялі старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі і галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйнага забеспячэння, работы з органамі мясцовага кіравання і самакіравання галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага аблвыканкама Ірына Давыдзенка.

- Весці мэтанакіраваную і сістэмную работу, пачынаючы ад этапу фарміравання рэзерву і заканчваючы пытаннямі расстаноўкі падрыхтаваных да ўпраўленчай дзейнасці кадраў - надзвычай важна, - адзначыла Ірына Давыдзенка. - І гэта тым болей актуальна на сучасным этапе: ад людзей, якія ўзначаляць структуры і аддзелы патрабуецца не толькі досвед у той ці іншай кампетэнцыі, але і гатоўнасць да атрымання новых ведаў, і актыўная грамадзянская пазіцыя.

Падчас пасяджэння члены камісіі азнаёміліся з дакументамі, абмеркавалі кандыдатуры для ўключэння ў рэзерв кіруючых кадраў і перспектыўны кадравы рэзерв. Асобы, рэкамендаваныя да ўключэння ў рэзерв кадраў, адказалі на пытанні адносна перспектыў далейшага кар´ернага росту, работы на кіруючай пасадзе.

У Бабруйскім райвыканкаме прайшло пасяджэнне камісіі па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў У Бабруйскім райвыканкаме прайшло пасяджэнне камісіі па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў