1917 год на Бабруйшчыне.

иcтoчник: mogjust.gov.by

Пад кіраўніцтвам бальшавікоў рабочыя і сяляне Расіі ў 1917 годзе скінулі царскае самадзяржаўе, здзейснілі пралетарскую рэвалюцыю. З перамогай узброенага паўстання ў Петраградзе пачалося трыумфальнае шэсце Савецкай улады на ўсей краіне.

Рабочыя і сяляне Бабруйшчыны, рэвалюцыйныя салдаты гарнізона, кіруемыя бальшавікамі, актыўна ўдзельнічалі ў рэвалюцыйных падзеях 1917 года, у барацьбе за перамогу Савецкай улады ў горадзе і павеце.

КАЛЯНДАР РЭВАЛЮЦЫЙНЫХ ПАЗДЕЙ 1917 ГОДА

16 сакавіка - Па закліку бальшавікоў на працягу 7 дзен баставалі рабочыя фанернага завода, яны дабіліся 8-газдіннага рабочага дня і павелічэння зарабатнай платы.

Сакавік (першая палавіна)- Створаны Бабруйскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

17 красавіка - Створана Бабруйская арганізацыя РСДРП.

17 красавіка - Па пастанове Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў на ўсіх заводах і фабрыках Бабруйска ўведзены 8-гадзінны рабочы дзень.

13 ліпеня - На спецыяльным сходзе створана бальшавіцкая арганізацыя горада. Яна называлася Бабруйская арганізацыя РСДРП (бальшавікоў).

Жнівень (сярэдзіна)- Сяляне вёскі Савічы Туркоўскай воласці Бабруйскага павету раздзялілі паміж сабой памешчыцкую зямлю.

8 верасня - Адбыўся аб´яднаны сход воінскіх часцей Бабруйскага ганізона з патрабаваннем суда над здраднікам Карнілавым.

1-18 кастрычніка - На працягу 17 дзен баставалі ўсе 215 рабочых шклозавода ў в. Старава Бабруйскага павету.

15 кастрычніка - Пры Бабруйскім партыйным камітэце створана чырвонагвардзейская камендатура начале з Брагманам, якая мела ў падчыненні атрад у 200 чалавек.

26 кастрычніка - У Бабруйску атрымана радыёграмма аб узброенным паўстанні ў Петраградзе.

26 кастрычніка - Чырвоная гвардыя і рэвалюцыйныя часці гарнізона занялі ўсе ключавыя аб´екты горада і ўстанавілі там сваю ахову.

7 лістапада - Бабруйскі камітэт бальшавіцкай партыіі пачаў атрымліваць газету ´Правда´ ў колькасці 100 экземпляраў.

Лістапад (другая палавіна) - У барацьбе за ўладу Саветаў у Бабруйску перамаглі бальшавікі. Новавыбранны бальшавіцкі Савет узначаліў Н.Я.Бральніцкі.

19-21 лістапада - У Менску адбыўся з´езд Саветаў працоўных і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, на якім было прадстаўлена 20 Рад, у тым ліку і Бабруйскі.

Так прайшоў рэвалюцыйны 1917 год. Уперадзе былі гады барацьбы з контррэвалюцыяй, нямецкай і белапольскай інтэрвенцыяй.

Дырэктар установы ´Занальны

дзяржаўны архіў у г. Бабруйску´

А.Д.Заяц