´На нашым кірмашы ўсё ад душы´.

иcтoчник: sad6.bobruisk.edu.by

Восень - гэта самая яркая, прыгожая, выдатная пара, калі ўсе вакол мяняецца і ператвараецца. Гэта чароўны час года, які шчодра дорыць нам свае багацці, а менавіта: ўраджай гародніны, ягад, садавіны.

Штогод, не парушаючы традыцый, ў нашым дзіцячым садзе праходзіць восеньскі кірмаш пад назвай ´На нашым кірмашы ўсё ад душы´.

Перад гасцямі выступілі юныя артысты старэйшых групп. Адкрывалі мерапрыемства гаспадары кірмашу Лявон і Лявоніха. А які канцэрт без беларускіх песень, карагодаў, танцаў, загадак і вясёлых гульняў.

Выхавальнікі, бацькі і іх дзеці актыўна рыхтаваліся да свята: збіралі ўраджай са сваіх градак, прыносілі садавіну і гародніну, рыхтавалі розную выпечку. Мерапрыемства прайшло ярка, актыўна і весела.

Вялікі дзякуй бацькам, бабулям і дзядулям нашых выхаванцаў за дапамогу i актыўны ўдзел у свяце!

´На нашым кірмашы ўсё ад душы´. ´На нашым кірмашы ўсё ад душы´. ´На нашым кірмашы ўсё ад душы´. ´На нашым кірмашы ўсё ад душы´. ´На нашым кірмашы ўсё ад душы´. ´На нашым кірмашы ўсё ад душы´.