У Бабруйскім раёне падвялі вынікі акцыі ´За бяспеку - разам!´.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе раёна доўжылася з 16 кастрычніка да 1 лістапада.

На нарадзе па падвядзенні вынікаў акцыі, якая адбылася ў аўторак з удзелам намесніка старшыні Бабруйскага райвыканкама Таццяны Варанко, намеснік начальніка Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Шарснёў як прадстаўнік ведамства, у чыёй ролі каардынаваць прафілактычную работу, засяродзіў увагу на сітуацыі з пажарамі ў раёне за перыяд з пачатку года, адзначыў станоўчыя моманты сумеснай з зацікаўленымі службамі работы, а разам і тое, што патрабуе далейшай увагі суб´ектаў прафілактыкі: гаррайаддзела па НС, РАУС, упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама, сельвыканкамаў і інш.

- Усяго ў межах акцыі суб´ектамі прафілактыкі было наведана звыш паўтары тысячы домаўладанняў. З вяскоўцамі была праведзена інфармацыйна-тлумачальная работа. Домаўладанні, у асноўным катэгарыраваных грамадзян, дзе пражываюць дзеці, інваліды, самотныя састарэлыя, сем´і ў сацыяльна небяспечным становішчы, абследаваны на прадмет спраўнасці пячнога ацяплення, электраправодкі, электрапрыбораў, наяўнасці і функцыянавання АПА. Выяўленыя парушэнні жыльцамі ў асноўным ліквідаваны, тыя, пазбаўленне ад якіх - справа не аднаго дня, узяты на кантроль. Такім чынам можна сказаць, што дадзеная акцыя актывізавала частку нашых сяльчан на падрыхтоўку да зімы, - адзначыла Таццяна Варанко.

Зрэшты, кантрольна-прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэжанне пажараў і гібелі людзей ад іх, акцыяй ´За бяспеку - разам!´ не абмяжуюцца. З 1 лістапада ў краіне, у тым ліку нашым раёне, у гэтых мэтах пачынае дзейнічаць месячнік.

У гэтай сувязі Бабруйскі гаррайаддзел па НС і ўсе службы прафілактыкі заклікаюць сяльчан - у асаблівасці тых, каму ўказана на наяўнасць хібаў у забеспячэнні ўласнай бяспекі і хто не адрэагаваў на патрабаванні ад іх пазбавіцца (гэта нязначная частка гаспадароў) - сур´ёзна паставіцца да вырашэння праблемы. Тым болей што за грэбаванне дадзеных патрабаванняў магчыма прымяненне, як заўважыў Павел Шарснёў, у тым ліку мер адміністрацыйнага ўздзеяння.

Трыбуна працы