Будучыня - за падрыхтаванымі кадрамі: выязны семінар-практыкум прайшоў на тэрыторыі Бабруйскага раёна.

иcтoчник: bobrles.by

Адкрываючы першую частку семінара, якая прайшла ў райвыканкаме, Сяргей Іваноў, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага аблвыканкама засяродзіў увагу на мэце форуму - павысіць ўзровень префесійнай кампетэнцыі спецыялістаў па рабоце з кадрамі, абмяняцца вопытам у пытанні эфектыўнага фарміравання рэзерву кадраў і забеспячэння кадравай бяспекі.

Леанід Мартынюк, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Магілёўскай вобласці, адзначыў актуальнасць тэмы, выказаў спадзяванне, што мерапрыемства дасць станоўчы штуршок - рашэнне кадравай палітыкі будзе паднята на новы ўзровень.

Старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі заўважыў, што падыход да вырашэння кадравага пытання ў раёне самы сур´ёзны і скіраваны на моладзь.

Справаздачу пра работу з кадрамі і рэзервам кадраў у лясгасе распавядала ўдзельнікам семінара намеснік кіраўніка арганізацыіі па ідэялагічнай рабоце Валянціна Шэх.