Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат адзначыў юбілей - урачыстасць наведала міністр працы і сацабароны.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Ірына Касцевіч, міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, прыняла ўдзел ва ўрачыстасці з нагоды 70-годдзя Каменскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў - мерапрыемства прайшло ў сценах установы сёння.

Міністр адзначыла вялікі ўнёсак кожнага работніка ў высакародную справу - клопат пра нямоглых. Асаблівую падзяку выказала дырэктару дома-інтэрната Галіне Саўчанка, чыімі намаганнямі ўстанова не аднойчы прызнавалася найлепшай у сваёй катэгорыі як на абласным, так і рэспубліканскім узроўнях.

Віншаванні калектыву са святам, падзяку людзям, цяперашнім і колішнім работнікам, за адданасць справе, высокі прафесіяналізм выказалі таксама старшыня камітэта па працы і сацабароне Магілёўскага аблвыканкама Марыя Шапнеўская, старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Мікалай Загорскі, іншыя госці.

У сваю чаргу Галіна Саўчанка падзякавала ўсім датычным, і найперш дзяржаве, за тое, што сацыяльная ўстанова адпавядае сучасным патрабаванням, выказала шчымлівыя словы ўдзячнасці калектыву за працалюбства, разуменне і падтрымку ва ўсіх пачынаннях на карысць людзей, якія маюць патрэбу ў клопаце і абароне.

Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат адзначыў юбілей - урачыстасць наведала міністр працы і сацабароны. Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат адзначыў юбілей - урачыстасць наведала міністр працы і сацабароны. Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат адзначыў юбілей - урачыстасць наведала міністр працы і сацабароны. Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат адзначыў юбілей - урачыстасць наведала міністр працы і сацабароны. Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат адзначыў юбілей - урачыстасць наведала міністр працы і сацабароны. Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат адзначыў юбілей - урачыстасць наведала міністр працы і сацабароны.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.