
иcтoчник: www.tribunapracy.by
Адзін з крытэрыяў якасці жыцця на сяле, як вядома, - дарогі. Асаблівую актуальнасць ´дарожная´ тэма набывае з надыходам халадоў і непагадзі. Дзейнасць шматлікіх службаў: спажывецкага таварыства, медыцынскай, паштовай ды іншых, якасць паслуг, якія яны аказваюць жыхарам раёна, асабліва аддаленых маланаселеных вёсак, у снежную пару года ці той жа буралом нашмат залежыць ад стану дарог, а значыць - работы дарожных службаў. Наколькі апошнія гатовы да працы ў зімовы перыяд 2023/2024 гадоў, мы пацікавіліся ў арганізацыях, якія гэтую работу на тэрыторыі Бабруйскага раёна выконваюць: у філіяле КУП ´Магілёўаблдарбуд´ ДРБУ №171 і ДЭУ-72 РУП ´Магілёўаўтадар´.
Працягласць аўтамабільных дарог на абслугоўванні ДРБУ №171, як нам паведамілі ў арганізацыі, складае звыш 645 кіламетраў. На гэтую пару амаль палова ад неабходнага аб´ёму супрацьгалалёдных матэрыялаў (2110 тон з 4400 тон) нарыхтавана. У наяўнасці для выканання работ па зімнім утрыманні дарог маецца 5 КДМ (пескасолеразмеркавальнікаў) і 17 адзінак тэхнікі для ачысткі дарог. У тым ліку 7 МАЗаў з пярэднім адвалам, 2 аўтагрэйдары, 3 трактары МТЗ з прычапным грэйдарам, адзін - з заднім адвалам, 3 пагрузчыкі і 1 экскаватар-пагрузчык. Для абслугоўвання аўтатрактарнага парку маецца 16 вадзіцеляў і 14 механізатараў. ´Для таго, каб дарогі ў зімні перыяд своечасова прыводзіліся ў належны стан, тэхнікі і людзей дастаткова. Завяршэнне падрыхтоўкі спецыялізаванай тэхнікі і навяснога абсталявання для зімняга ўтрымання дарог плануем завяршыць да 25 кастрычніка´, - адзначыла начальнік участка ўтрымання дарог Наталля Туміловіч.
У ДЭУ-72, як паведаміў галоўны інжынер Павел Сянько, для зімняга ўтрымання дарог маецца 5 пескабаз, на якіх плануецца нарыхтаваць 9142 тоны ПГМ-ХФа-50, 100 тон ПГМ-Ф і 4550 тон ПГМ-Ха-К. Для ліквідацыі зімняй слізкасці і ачысткі дарог ад снегу маецца 15 пескасолеразмеркавальнікаў, 25 снегаачышчальнікаў, 2 аўтагрэйдары, ротарны снегаачышчальнік і 5 пагрузчыкаў. Акрамя таго, для выканання работ па зімнім утрыманні дарог 2 і 3 ступені складанасці (стыхіі) з ААТ ´ДБТ №3´ і ДРБУ №126 КУП ´Магілёўаблдарбуд´ заключаны дамовы на арэнду двух аўтагрэйдараў і двух пагрузчыкаў на выпадак неабходнасці. З 1 лістапада на базе ДЭУ і на ЛДД-725 (п. Цітаўка) будзе арганізавана кругласутачнае дзяжурства. Для змяншэння снегапрыносу на дарогі на снегазаносных участках прадугледжана ўстаноўка сеткі (а/д М-5/Е271 Мінск-Гомель у колькасці 1300 м. п.), усталяванне траншэй. Для недапушчэння трапляння снегу на тратуар падчас ачысткі праезнай часткі мастоў прадугледжана ўстаноўка шчытоў пад бар´ерную агароджу. Для рамонту пакрыцця ў зімні перыяд прадугледжана нарыхтоўка 150 тон аргана-мінеральнай і 50 тон літой асфальтабетоннай сумясяў.
Алена КАРПЕНКА.