Не дае заспакоіцца восень.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Работы на палях раёна працягваюцца. Тое, што вырошчвалі на працягу года, укладваючы працу і грошы, без сумневу, павінна быць якасна сабрана і пакладзена ў засекі, іншае пастаўлена дзяржаве ў лік дзяржзаказу. Яшчэ адзін вялікі клопат гэтай пары - сяўба, закладка ўраджаю будучага года.

Па дадзеных райсельгасхарчу, на раніцу ўчарашняга дня ў раёне пасеяна 7525 гектараў або 75% ад плану. У СВК ´Гігант´ сяўба азімых завершана.

Актыўна працягваецца ўборка кукурузы на сілас. Убрана 3653 гектары (54% ад патрэбы), нарыхтавана каля 98 000 тон сіласу пры сярэдняй ураджайнасці зялёнай масы 320 ц/га.

Ужо прыступілі і да ўборкі кукурузы на зерне. Убрана 344 гектары ці 28% ад неабходнага, намалочана 2598 тон. Сярэдняя ўраджайнасць зерня -

75 ц/га. Пры гэтым у ´Гіганце´ з аднаго круга бяруць па 108 ц, у ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ - па 90 ц, у ААТ ´Міхалёўская Ніва´ - па 78 ц.

Грэчку ў сельгасарганізацыях Бабруйшчыны цалкам убралі, намалаціўшы 734 тоны зерня пры сярэдняй ураджайнасці 14 ц/га. Найвышэйшы паказчык ураджайнасці дасягнуты ў ААТ ´Неўскі-Агра´ - 24 ц/га, другі па велічыні паказчык - у СВК ´Гігант´

(22 ц/га).

Падыходзіць да завяршэння капанне бульбы - ураджай радуе. На гэтую пару ў раёне ўбрана 343 гектары бульбяных палёў або 70% ад плану. Накапана звыш 13 000 тон клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 396 ц/га.

Алена КАРПЕНКА.