
иcтoчник: www.fhi.by
Зямлі нашай лепшыя людзі, Мастацтва майстры і рамёстваў, Мы вашы здабыткі памножым
На моц і красу новых вёснаў.
Снаванне бабуліных кроснаў
Сваімі працягнем рукамі, І святы Радзімы ўпрыгожым
Узорыстымі ручнікамі!
Мінуўшчыны слаўнай здабыткі
Для Бацькаўшчыны ўратуем -
Разьбярствам, кавальствам, ганчарствам
Мы будучыню зачаруем!
Як сонца часоў старажытных
І сёння наш кут асвятляе
Павук саламяны пад столлю -
Ён кожнага ў свеце здзіўляе!
Спрадвечнага спрыту, лазінка, З лазой маладою сплятаецца -
У кошыку нашым заўсёды
Гасціннасць і шчодрасць яднаюцца!
Майстры, Беларускія Творцы!
Вам нізкі паклон і пашана!
Мы спадчыну Вашу прымножым
Майстэрствам і працай стараннай!
Віктар Маліноўскі, Бабруйск, верасень ´ 23 г.