Беларускамоўны дзень.

иcтoчник: perv.bobruisk.edu.by

Цяжка пераацаніць унікальнае значэнне роднай мовы ў станаўленні чалавека. Дашкольны ўзрост з´яўляецца самым спрыяльным перыядам для актыўнага маўленчага развіцця дзяцей. Менавіта ў гэты час адбываецца фарміраванне вуснай мовы і навыкаў маўленчых зносін.

Асноўнай задачай моўнага развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту з´яўляецца авалоданне нормамі і правіламі роднай мовы, якія вызначаюцца для кожнага ўзроставага этапу развіцця іх камунікатыўных здольнасцей. На працягу ўсяго дашкольнага дзяцінства неабходна вырашаць наступныя задачы па развіцці мовы:

-выхаванне гукавой культуры;

-узбагачэнне, удакладненне і актывізацыя слоўніка;

-фарміраванне граматычнага ладу мовы, яе звязнасці пры пабудове разгорнутага выказвання.

Такім чынам, каб увесці дзіцяці ў беларускамоўнае асяроддзе кожны чацвер у дзяржаўнай ўстанове адукацыі ´Дзіцячы сад №81 г. Бабруйска´ праходзіць ´беларускамоӯны´ дзень. У гэты дзень педагагічныя работнікі арганізоўваюць адукацыйны працэс цалкам на беларускай мове. На занятках па адукацыйных галінах ´Музычнае мастацтва´ і ´Фізічная культура´ выхаванцам прапануюцца беларускія народныя гульні, беларускія народныя песенькі, музычныя беларускія народныя гульні. У госці да дзяцей завітваюць лялькі-беларусачкі, разам з якімі выхаванцы размаўляць па беларуску.

Беларускамоўны дзень.