Бабруйшчына ўключылася ва ўборку кукурузы.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Надыйшоў час уборкі кукурузы. У раёне, і ў прыватнасці ААТ ´Неўскі-Агра´, расліна заслугоўвае таго, каб адпавядаць сваёй велічнай назве - каралева палёў. Высокая, з моцным зялёным сцяблом, сакавітымі пачаткамі, некалі выключна паўднёвая расліна на Бабруйшчыне сёння займае без малога 8000 гектараў і прэтэндуе на званне адной з найбольш запатрабаваных кармавых. План на ўраджай кукурузы амбіцыйны - нарыхтаваць аднаго толькі сіласу звыш 100 тысяч тон.

У ААТ ´Неўскі-Агра´ задачу паставілі, як лічаць, вырашальную - закласці 17 000 тон травянога корму і ўжо з мінулага тыдня ўзяліся яе вырашаць.

- Сямнаццаць тысяч - гэта наш план. Будзе болей, пакладзем болей, - разважае дырэктар ААТ ´Неўскі-Агра´ Міхаіл Стрыжэўскі. - Кукуруза стаіць прыгожая, ураджайнасць зялёнай масы дае 300-350 цэнтнераў з гектара. Калі надвор´е паспрыяе, корму пакладзем у дастатку.

Усяго да ўборкі ў сельгаспрадпрыемстве належыць 1000 гектараў на сілас і 200 га - на зерне. Да работы падключаны лепшыя працоўныя кадры - правераныя гадамі і вытворчымі паказчыкамі механізатары і вадзіцелі. Непасрэдна за камбайнам працуе добравядомы ў раёне механізатар-перадавік Іван Макееў. На перавозцы зялёнай масы ў розныя дні задзейнічаны дасведчаныя ў земляробчай справе, вопытныя працаўнікі: Фёдар Дзяменцьеў, Андрэй Мяцеліца, Іван Дзешкавец, Юрый Канаплёў, Уладзімір Міхайлоўскі, Васіль Кушавараў, Аляксандр Кушавараў, Аляксей Акуліч, двухтысячнік на перавозцы зерня збажыны Мікалай Крусір ды іншыя. На закладцы сіласнай траншэі на малочна-таварнай ферме Туркоўская Слабада выдатна спраўляюцца з ускладзенымі абавязкамі брыгадзір паляводчай брыгады Наталля Сяліцкая і вагаўшчыца Людміла Капусціна, на трамбоўцы зялёнай масы - малады спецыяліст з бездакорным стаўленнем да працы Міхаіл Якаўлеў.

- Людзі стараюцца, настрой на працу ва ўсіх - выдатны, а значыць, - пастаўленая задача будзе вырашана, - з удзячнасцю да калектыва заўважыў Міхаіл Стрыжэўскі.

Бабруйшчына ўключылася ва ўборку кукурузы.

Міхаіл Якаўлеў

Бабруйшчына ўключылася ва ўборку кукурузы. Бабруйшчына ўключылася ва ўборку кукурузы. Бабруйшчына ўключылася ва ўборку кукурузы.

Іван Макееў

Бабруйшчына ўключылася ва ўборку кукурузы.

Юрый Канаплёў

Фёдар Дзяменцьеў

Людміла Капусціна і Наталля Сяліцкая

Алена КАРПЕНКА. Фота Станіслава ЧЫЧЭРЫНА.