
иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
Па дадзеных на раніцу ўчарашняга дня, убрана болей за 10 668 гектараў або 92,7% плошчы. Намалочана 28 472 тоны зерня пры сярэдняй ураджайнасці 26,69 ц/га. У радзе сельгасарганізацый: СВК ´Гігант´, ААТ ´Міхалёўская Ніва´ і ААТ ´Неўскі-Агра´ ўборку хлябоў цалкам завяршылі. Звыш 99% плошчы на ўчарашні дзень было ўбрана ў ААТ ´Саўгас Кісялевічы´.
Найвышэйшы паказчык ураджайнасці зерня дасягнуты ў ´Гіганце´ - 42,4 ц/га. Другі па велічыні - у філіяле ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ (34 ц/га), трэці - у ´Міхалёўскай Ніве´ (30 ц/га). На ўзроўні сярэднераённага паказчык ураджайнасці ў ААТ ´Неўскі-Агра´ - 26 ц/га.
Адначасова з уборачнымі работамі ў гаспадарках займаліся сяўбой азімага рапсу. На сёння расліна пасеяна на плошчы ў 1700 гектараў, што складае 100% ад плану. Вядзецца падрыхтоўка да сяўбы азімай збажыны і да ўборкі кукурузы на сілас. Апошняя, па словах першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарчу Аляксея Жураўлёва, сёлета ўдалася. Гэта дае падставу разлічваць, што неабходныя раёну аб´ёмы сіласу будуць назапашаны. Пакуль жа травяны корм у гаспадарках рыхтуюць з траў другога і трэцяга ўкосаў прамежкавых культур.