Прайшло пасяджэнне раённай геральдычнай камісіі

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Сёння адбылося пасяджэнне створанай пры Бабруйскім райвыканкаме геральдычнай камісіі, якая разгядзела вынікі грамадскіх абмеркаванняў па пытанні стварэння новых афіцыйных геральдычных сімвалаў Бабруйскага раёна: герба і сцяга. Узначаліла камісію намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Таццяна Варанко. Удзел у яе рабоце прыняў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко. У складзе геральдычнай камісіі - 9 чалавек, прадстаўнікі розных накірункаў дзейнасці, якія валодаюць экспертным меркаваннем.

Работа па стварэнні новых афіцыйных геральдычных сімвалаў Бабруйскага раёна праводзіцца не адзін месяц. Каб максімальна ўлічыць пажаданні жыхароў раёна, з 6 чэрвеня да 5 жніўня прайшлі грамадскія абмеркаванні па гэтым пытанні. Папярэдне інфармацыя пра гэта змяшчалася на афіцыйным сайце Бабруйскага райвыканкама, у раённай газеце ´Трыбуна працы´. З праектамі герба і сцяга таксама можна было азнаёміцца ў Бабруйскім райвыканкаме.

Прайшло пасяджэнне раённай геральдычнай камісіі Прайшло пасяджэнне раённай геральдычнай камісіі

За час працэдуры грамадскіх абмеркаванняў заяў ад грамадскасці аб неабходнасці правядзення слуханняў і сходаў па тэме не паступіла. Пры гэтым праекты геральдычных сімвалаў былі разгледжаны ў працоўных калектывах раёна і з насельніцтвам па месцы жыхарства падчас Адзінага дня інфармавання 15 чэрвеня. Прапаноў і заўваг не было. За ўвесь час грамадскіх абмеркаванняў у райвыканкам паступіла толькі адно паведамленне ад жыхара г. Мінска, фрылансера, які ўнёс некаторыя прапановы па дапрацоўцы праектаў герба і сцяга. Дадзеныя прапановы і заўвагі былі дасканала вывучаны аўтарамі праектаў: кандыдатам гістарычных навук, сакратаром геральдычнага Савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Марыяй Ялінскай і мастаком герба і сцяга Сяргеем Камейка. Тыя з прапаноў, якія адпавядалі правілам геральдыкі, патрабаванням да іх, былі ўлічаны ў канчатковым варыянце, які сёння і быў вынесены на разгляд раённай камісіі.

Па выніках пасяджэння камісія прызнала, што грамадскія абмеркаванні ў Бабруйскім раёне адбыліся. Члены камісіі засяродзілі ўвагу на дэталях графічных выяў герба і сцяга, іх апісанні і адобрылі прапанаваныя праекты геральдычных сімвалаў Бабруйскага раёна.

Наступным крокам стане вынясенне рашэння па стварэнні праектаў герба і сцяга на абмеркаванне дэпутатаў Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў. Калі і сесія райсавета адобрыць прапанаваныя праеты, адпаведны пакет дакументаў будзе накіраваны на ўзгадненне ў Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь для праходжання абавязковай геральдычнай экспертызы.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.