21 жніўня на Бабруйшчыне прывіталі экіпаж-двухтысячнік.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

2 тысячы тон зерня збажыны і зернебабовых раслін першым у раёне намалаціў экіпаж зернеўборачнага камбайна СВК ´Гігант´ у складзе старшага камбайнера Алега Вяроўкіна і камбайнера Максіма Быкава.

Павіншаваць механізатараў-перадавікоў на іх працоўнае месца сёння прыехалі першы намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксей Жураўлёў, старшыня раённага аб´яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк, лідар раённай прафсаюзнай арганізацыі АПК Надзея Дудаль, кіраўнік ´Гіганта´ Васіль Жук, яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Анастасія Гацко.

Дзякуючы хлебаробам за працу, Аляксей Жураўлёў адзначыў неацэнны іх унёсак у справу забеспячэння харчовай бяспекі краіны. Пажадаў Алегу Уладзіміравічу і Максіму Аляксандравічу моцнага здароўя, дабрабыту, сямейнай утульнасці і, вядома ж, новых працоўных дасягненняў на карысць раёна. Надзея Дудаль ад прафсаюза ўручыла камбайнерам-двухтысячнікам Ліст удзячнасці, каштоўныя падарункі і сувенірную прадукцыю. Віталь Сідзюк - Прывітальны адрас з падзякай за працу і пажаданнямі плёну ў далейшым. Словы ўдзячнасці работнікам-перадавікам выказала і кіраўніцтва СВК.

Варта адзначыць, што дадзеная працоўная перамога - не першая на рахунку экіпажа. У мінулым годзе механізатары пераадолелі планку ў тры тысячы тон зерня.

21 жніўня на Бабруйшчыне прывіталі экіпаж-двухтысячнік. 21 жніўня на Бабруйшчыне прывіталі экіпаж-двухтысячнік. 21 жніўня на Бабруйшчыне прывіталі экіпаж-двухтысячнік. 21 жніўня на Бабруйшчыне прывіталі экіпаж-двухтысячнік.