З поля - у засекі

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Збажына, над якой не адзін месяц рупіліся раённыя хлебаробы, дала добры ўраджай і ўпэўнена ´перацякае´ ў засекі. Па апошніх дадзеных, убрана 9293 гектары або 80,7% ад неабходнага. Намалочана 24 824 тоны зерня пры сярэдняй ураджайнасці 27 цэнтнераў з гектара.

Найвышэйшую ўраджайнасць упэўнена трымае СВК ´Гігант´ - 44 ц/га. Другі па велічыні паказчык застаецца ў філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ - 38 ц/га, трэці - у ААТ ´Міхалёўская Ніва´ - 30 ц/га.

У ААТ ´Міхалёўская Ніва´ ўборку збажыны цалкам завяршылі, у ААТ ´Неўскі-Агра´ - вось-вось завершаць.

Актыўна вядзецца пастаўка новага ўраджаю ў лік дзяржзаказу. З даведзенага раёну плана ў 890 тон зерня пастаўлена 500 тон ці 56%.