
иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
Клінок збожжавых і зернебабовых, які належаў да ўборкі, упэўнена змяншаецца. Па апошніх дадзеных, у раёне убрана 6 383 гектараў або 54,5% ад неабходнага. Намалочана 18 045 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 28 цэнтнераў з гектара.
Пры гэтым найвышэйшая ўраджайнасць дасягнута хлебаробамі СВК ´Гігант´ - 58 ц/га. Другі па велічыні паказчык у філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗДТіА´ - 38 ц/га. Апошняму нязначна ўступае ААТ ´Міхалёўская Ніва´ - 32 ц/га.
У радзе сельгасарганізацый уборка збожжавых і зернебабовых на фінішнай прамой. Гэта датычыцца ААТ ´Неўскі-Агра´, дзе ўбрана 73% плошчаў, і ААТ ´Міхалёўская Ніва´ (70%).
Адначасова з уборкай хлябоў у сельгасарганізацыях рыхтуюцца да сяўбы азімых, працягваюць нарыхтоўку травянога корму для жывёлы.