
иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
Ім стаў вадзіцель МАЗа ААТ ´Неўскі-Агра´ Мікалай Крусір, які перавёз ад камбайна 1025,9 тоны зерня збажыны. На рахунку Мікалая Усеваладавіча ў гэтую ўборачную кампанію яшчэ і болей за 29,6 тоны масланасення рапсу.
Зрэшты, першым у раёне вадзіцелем-тысячнікам герой дня стаў сёлета не ўпершыню - быў уладальнікам гэтага пачэснага звання і два папярэднія гады.
Прывітаць перадавіка жніва на поле, дзе вяліся ўборачныя работы, прыехаў старшыня райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, кіраўнік гаспадаркі Міхаіл Стрыжэўскі і прадстаўнікі прафсаюза: старшыня раённага аб´яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк і лідар раённага прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль з падарункамі.


Падзякаваўшы перадавіку сельгасвытворчасці за працу, кіраўнік раёна пажадаў Мікалаю Усеваладавічу далейшых поспехаў і здароўя, адзначыў, што добрасумленнасць людзей, якія працуюць у сельгасарганізацыях раёна - залог таго, што краіна будзе з хлебам.