У раёне ўбіраюць збажыну.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Нягледзячы на капрызы надвор´я, у раёне вядзецца ўборка збожжавых і зернебабовых раслін.

Па дадзеных Бабруйскага райсельгасхарчу, убрана 1900 гектараў або 17% ад плану, намалочана 4013 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 22 ц/га. Найвышэйшы паказчык ураджайнасці на гэтую пару ў філіяле ´Варатынь´ ААТ ´Бабруйскі завод ТДіА´ - 34 ц/га, другі па велічыні - у ААТ ´Міхалёўская Ніва´ (31 ц/га).

Адначасова ідзе ўборка азімага рапсу. У цэлым па раёне расліна ўбрана на плошчы 545 га або 76% ад плану, намалочана 741 тона масланасення, сярэдняя ўраджайнасць рапсу - 4 ц/га. Пры гэтым у СВК ´Гігант´ - 36 ц/га, у ААТ ´Неўскі-Агра´ - 22 ц/га, у ААТ ´Міхалёўская Ніва´ - 17 ц/га.

Працягваецца і нарыхтоўка травянога корму для жывёлы. На гэтую пару маецца 3447 тон сена (41% ад задання) і 63 941 тона сенажу (71%). Усяго ж нарыхтавана 19 558 тон кармавых адзінак або 10,25 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы. Найвышэйшы паказчык нарыхтаванага на ўмоўную галаву - у ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ (13,84 ц к. адз.). У тройцы лідараў таксама СВК ´Гігант´ з паказчыкам 13,36 і ААТ ´Міхалёўская Ніва´ - 13,14 ц к. адз.