Сёння ў працоўных калектывах раёна абмяркоўваюць дэмаграфічную палітыку дзяржавы.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Дэмаграфію трэба паляпшаць - менавіта такім быў пасыл сённяшняй сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы №4 Бабруйскага райвыканкама пад началам намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Варанко з калектывам філіяла КУП ´Магілёўаблдарбуд´ ДРБУ-171. Удзел у сустрэчы прыняў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко.

Падзякаваўшы работнікам дарожнай службы за працу, дэпутат Палаты прадстаўнікоў засяродзіў увагу на тым, што дэмаграфічная бяспека - гэта аснова дабрабыту грамадства, галоўная ўмова развіцця дзяржавы. Пры гэтым адзначыў, што дэмаграфічныя паказчыкі апошніх год указваюць на хібы ў гэтым плане. Людзей рэпрадуктыўнага ўзросту становіцца, як і на ўсім еўрапейскім кантыненце, краінах пастсавецкай прасторы меней, моладзь не спяшаецца абзаводзіцца нашчадкамі, аддаючы перавагу фінансавай бяспецы і кар´ернаму росту. Між тым у Беларусі робіцца ўсё для таго, каб стварыць умовы для камфортнага мацярынства. Пытанні забеспячэння дэмаграфічнай бяспекі, падтрымкі сям´і, аховы мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца на пастаянным кантролі Прэзідэнта краіны.

Сёння ў працоўных калектывах раёна абмяркоўваюць дэмаграфічную палітыку дзяржавы.

Інспектар секрата нагляду і прафілактыкі Бабруйскага ГРАЧС па НС Артур Круповіч давёў да прысутных інфармацыю па бяспечнай жыццядзейнасці. Заакцэнтаваўшы ўвагу на асноўных прычынах, якія прыводзяць да гібелі людзей, нагадаў правілы абыходжання з пячным ацяпленнем, электрапрыборамі. Заклікаў быць надзвычай абачлівымі ля вадаёмаў, не пакідаць без нагляду малалетніх дзяцей, усталёўваць у памяшканнях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

Напрыканцы сустрэчы Уладзімір Гацко і Таццяна Варанко адказалі на пытанні работнікаў, якія ў асноўным датычыліся медабслугоўвання. Было адзначана, што нягледзячы на праблемныя пытанні, якія здараюцца ў галіне, медыцына Беларусі ўпэўнена крочыць уперад.

ЗАТ ´Птушкафабрыка ´Вішнёўка´

Сёння ў працоўных калектывах раёна абмяркоўваюць дэмаграфічную палітыку дзяржавы. Сёння ў працоўных калектывах раёна абмяркоўваюць дэмаграфічную палітыку дзяржавы. Сёння ў працоўных калектывах раёна абмяркоўваюць дэмаграфічную палітыку дзяржавы. Сёння ў працоўных калектывах раёна абмяркоўваюць дэмаграфічную палітыку дзяржавы.

СВК ´Гігант´

Алена КАРПЕНКА.