
иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
У раённым дзіцячым аздараўленчым лагеры ´Бабраня-2010´ пачалася першая змена. На ўрачыстасць з гэтай нагоды ва ўстанову наведаліся намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Таццяна Варанко і начальнік аддзела па адукацыі Алеся Стэльмак. Яны павіншавалі дзяцей з адкрыццём аздараўленчага сезону, пажадалі ім і калектыву моцнага здароўя і прыемных уражанняў. Хлопчыкам і дзяўчынкам таксама - актыўнага адпачынку і добрых сяброў.
Цэнтр творчасці Бабруйскага раёна парадаваў выхаванцаў цікавымі творчымі нумарамі, наладзіў з іх удзелам забаўляльную хвілінку, а клоун Клёпа павесяліў мыльнымі пузыркамі.
У ´Бабрані´ дзяцей чакаюць разнастайныя мерапрыемствы, цікавыя сустрэчы, захапляльныя імпрэзы, вясёлыя дыскатэкі - усё тое, што робіць лагерны адпачынак чаканым і незабыўным.
Першая змена ў ´Бабрані-2010´ будзе доўжыцца да 22 чэрвеня.



Трыбуна працы