
иcтoчник: www.tribunapracy.by
Раённы семінар-нарада для кіраўнікоў, галоўных аграномаў, інжынераў, зааветспецыялістаў сельгасарганізацый, спецыялістаў Бабруйскага райсельгасхарчу і ТАА ´БНБК-АГРА Бабруйск´ па пытаннях падрыхтоўкі кормаўборачнай тэхнікі і арганізацыі работ па нарыхтоўцы травянога корму прайшоў на базе ААТ ´Неўскі-Агра´ сёння.
Удзел у мерапрыемстве прынялі першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі, старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, дырэктар ТАА ´БНБК-АГРА´ Надзея Каткавец.
Адкрываючы семінар, кіраўнік раёна засяродзіў увагу на значнасці корманарыхтоўчай кампаніі для гаспадарак і раёна ў цэлым, заклікаў прысутных падыйсці да яе арганізацыі з усведамленнем гэтага, прыняць да ўвагі выключна ўсе дэталі, якія дазволяць нарыхтаваць травянога корму ўдастатку і якаснага.
Непасрэдна аб арганізацыі ў Бабруйскім раёне работ па нарыхтоўцы корму далажылі першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксей Жураўлёў, намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін і начальнік вытворча-эканамічнага аддзела ўпраўлення Віктар Садоўскі. Пра тэхналагічныя асаблівасці прымяняемых у раёне кормаўборачных машын распавялі галоўны інжынер ´БНБК-АГРА Бабруйск´ Дзмітрый Зотаў, а таксама Аляксандр Каўранін і Віктар Садоўскі. У дэталях з лабараторнай ацэнкай і якасцю корму, які нарыхтоўваецца, з прымяненнем кансервантаў пазнаёмілі галоўны ветэрынарны ўрач ТАА ´БНБК-АГРА Бабруйск´ Сяргей Мянькоўскі і дырэктар Бабруйскай райветстанцыі Максім Харытонаў.
У цэлым, як было адзначана, Бабруйскі раён да корманарыхтоўкі падрыхтаваны. Сельгасарганізацыям, дзе маюцца недапрацоўкі, указана неадкладна ад іх пазбавіцца, каб ужо на гэтым тыдні ўключыцца ў кампанію па нарыхтоўцы травянога корму з улікам усіх тэхналагічных патрабаванняў.






Алена КАРПЕНКА. Фота Надзеі ДУДАЛЬ.