
иcтoчник: www.tribunapracy.by
Сёння ў раёне падвялі вынікі работы галіны жывёлагадоўлі за студзень-красавік - нарада прайшла на базе СВК ´Гігант´ з удзелам старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксандра Сухадольскага і пракурора раёна Генадзя Ярмака.
Па стане на 1 мая, як было адзначана, колькасць буйной рагатай жывёлы ў раёне склала 26 135 галоў, што на 1882 галавы болей, чым на 1 мая мінулага года. Вытворчасць малака ў сельскагаспадарчых арганізацыях склала 13 331 т, ці 101,7% да адпаведнага перыяду 2022 года. Сярэдні ўдой малака ад каровы склаў 1572 кг, што вышэй узроўню папярэдняга года на 79 кг. Вырошчванне буйной рагатай жывёлы - 1324,9 т, або 123,6% да ўзроўню мінулага года і 103,9% - да задання.
Пры гэтым было адзначана, што ў гаспадарках маецца значны патэнцыял для нарошчвання вытворчасці, асноўная ўмова для гэтага - гаспадарлівы падыход да арганізацыі вытворчасці і строгае выкананне тэхналогій на ўсім вытворчым ланцугу.
Падчас другой часткі нарады, якая прайшла на МТФ ´Малыя Бортнікі´, кіраўнікам і галоўным зааветспецыялістам быў прадэманстраваны сучасны манаскоп для асемянення цялушак, які можна выкарыстоўваць і для дыягностыкі гінекалагічных захворванняў у жывёлы. Спецыялісты СВК ´Гігант´ распавялі пра асноўныя моманты тэхналагічнага працэсу, якія прымяняюць для дасягнення высокіх паказчыкаў на дадзеным аб´екце. ´Ганаруся і вельмі рады, што ў нас тут склалася сапраўдная каманда спецыялістаў, якія мне падказваюць, што трэба змяніць, каб вытворчасць была больш паспяховай´, - адзначыў кіраўнік СВК Васіль Жук і падзяліўся планамі на перспектыву адносна МТФ ´Малыя Бортнікі´. У іх аснове - стварэнне камфортных умоў для жывёлы.
Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.