
иcтoчник: www.tribunapracy.by
У раённых сельгасарганізацыях гэтая традыцыя трывала ўкаранілася, дае магчымасць не толькі выявіць і своечасова адрэагаваць на праблемныя пытанні, але і, сабраўшыся калектывам, падвесці вынікі напрацаванага, адзначыць людзей, чый унёсак у агульную справу за той ці іншы прамежак часу аказаўся асабліва значным.
У філіяле ´Варатынь´ ААТ ´Бабруйскі завод ТДіА´, да прыкладу, Дзень жывёлавода прайшоў 12 мая на малочна-таварнай ферме №3 гаспадаркі. Падчас яго падвялі вынікі работы калектыву і жывёлагадоўчага аб´екта за папярэдні месяц і з пачатку года.
Як стала вядома, лепшым жывёлаводам па доглядзе маладняку буйной рагатай жывёлы на дадзеным аб´екце прызнана Іна Уладзіміраўна Карнаухава, якая за студзень-красавік дасягнула сярэднесутачных прывагаў жывёлы 1115 грамаў. Найлепшыя вытворчыя вынікі ў звяна аператараў машыннага даення ў складзе Галіны Віктараўны Шкрадзюк і Святланы Іванаўны Фіневіч - удой малака на адну галаву за тры месяцы склаў 1518 кілаграмаў.
Не адыйшлі ад традыцыі правядзення Дня жывёлавода ў СВК ´Гігант´ - ён адбыўся ў чацвер на гэтым тыдні. Разам з падвядзеннем вынікаў за красавік там выпрацавалі меры па павелічэнні вытворчасці працы і адзначылі перадавікоў.
На таварнай ферме №1 у пераможцы выйшаў жывёлавод Віктар Генадзьевіч Гулько за дасягненне валавых прывагаў на вырошчванні буйной рагатай жывёлы ў памеры 4663 кілаграмы, сярэднесутачных прывагаў - 945 грам пры 100-працэнтнай захаванасці жывёлы. На МТФ №2 - жывёлавод Яўген Сяргеевіч Осіпаў, за добрасумленныя адносіны да працоўных абавязкаў. На таварнай ферме №3 - жывёлавод Любоў Мікалаеўна Лебедзева, якая дасягнула валавых прывагаў буйной рагатай жывёлы ў памеры 5467 кілаграмаў, сярэднесутачных - 879 грам пры поўнай захаванасці жывёлы. На малочна-таварным комплексе са станоўчага боку адзначана лабарант па аналізе малака Таццяна Васільеўна Кушнярова. Нагода - добрасумленнае стаўленне да работы.
Дзень жывёлавода ў ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´
... СВК ´Гігант´
... і ААТ ´Міхалёўская Ніва´
Алена КАРПЕНКА. Фота з архіваў сельгасарганізацый.