У ААТ ´Неўскі-Агра´ сеюць кукурузу.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Да гэтага віду сельгасработ плаўна перайшлі пасля пасеву ранняй ярыны: ячменю, пшаніцы, зернебабовых культур і адналетняй травы. Пад кукурузу сёлета ў гаспадарцы запланаваны клінок у 1200 гектараў, з іх 200 га - на зерне.

Учора - у дзень нашага наведвання сельгасарганізацыі і трэці дзень сяўбы тут кукурузы - работы вяліся актыўна, садзейнічала гэтаму і веснавое сонечнае надвор´е. Пасяўнымі агрэгатамі кіравалі вопытныя ў гэтай справе механізатары Аляксандр Лявонцьевіч Максімаў на трактары ´МТЗ-1221´ з сеялкай ´АMAZONE´ і Фёдар Кірылавіч Дзяменцьеў, чыя тэхніка - трактар ´МТЗ-1221´ з айчыннай сеялкай ´СТВ-8´.

- Насенне ў нас ёсць, палі да пасеву падрыхтаваныя, людзі працуюць з настроем і захапленнем, таму, упэўнены, з гэтай работай мы годна справімся, - адзначыў наш суправаджаты - галоўны аграном ААТ ´Неўскі-Агра´ Аляксандр Іванавіч Мельнік.

З вялікай пашанай выказаўся галоўны спецыяліст і пра яшчэ аднаго ўдзельніка сяўбы, якога засталі на полі - Анатоля Уладзіміравіча Пялешку. Нягледзчы што на заслужаным адпачынку, Анатоль Уладзіміравіч, як і ў папярэднія гады, заняты на падвозцы насення да сеялак невялічкім трактарам ´МТЗ-320´.

Не пакінулі без увагі ў ААТ ´Неўскі-Агра´ і патрабаванне Прэзідэнта краіны - забяспечыць культуру сяўбы. ´Палі стараемся заворваць ад мяжы да мяжы, выраўноўваем іх, сочым, каб не было дзе саломы ці іншага непатрэбнага´, - кажа Аляксандр Мельнік.

Аляксандр Максімаў

Анатоль Пялешка

Фёдар Дзяменцьеў

У цэлым жа кукурузы ў раёне сёлета плануецца пасеяць без малога 8 тысяч гектараў. Па стане на раніцу ўчарашняга дня, як паведаміў начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Віктар Уладзіміравіч Садоўскі, было пасеяна 895 гектараў ці 11% ад плану. У гэтую работу ўключылася пераважная частка сельгасарганізацый.

Да таго ж у гаспадарках заняты падрыхтоўкай да наступнай сельскагаспадарчай кампаніі - нарыхтоўкі травянога корму. Увага скіравана на тэхніку, сянажна-сіласныя траншэі, пад´язныя шляхі да іх, іншае неабходнае, што павінна забяспечыць бесперабойную і якасную корманарыхтоўку.