Сеюць ярыну аграрыі ´Гіганта´.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Палявыя работы ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве пачынаюцца ў гэтыя напружаныя дні а палове на сёмую раніцы і доўжацца дапазна. Тэхніка задзейнічана высокавытворчая, механізатары - прафесіяналы, што пацверджана не адным годам паспяховай працы. Арганізацыя работ, як заўжды ў ´Гіганце´, на высокім узроўні. І - нязменнае падпарадкаванне тэхналогіям вырошчвання культур.

Пераўвільгочаная глеба не ўсюды дазваляе сябе патрывожыць, таму падыход да сяўбы з улікам гэтага. Засеяўшы адно поле яравым ячменем, пасеяўшы гарох, у гаспадарцы ўзяліся за сяўбу яравога рапсу. Пасяўны агрэгат - трактар JOHN DEERE 8310-R з набытай ў мінулым годзе шыроказахопнай сеялкай АMAZONE Citan 12001-C - пры створаных умовах дазваляе за дзень унесці насенне на плошчы ў 100 і болей гектараў, таму стаўку ў гэтыя дні робяць менавіта на падрыхтоўку глебы. У гэтых мэтах, па словах начальніка агранамічнай службы Аляксандра Аляксандравіча Парахневіча, запусцілі два дыскатары для закрыцця вільгаці (за адным з іх засталі добравядомага ў раёне механізатара Алега Уладзіміравіча Вяроўкіна на трактары РСМ-3575 з дыскавым лушчыльнікам Softer-8), працуе культыватар, на полі - дзве адзінкі АКШ-6 для выраўноўвання глебы (дадзены від работ выконвалі вопытныя механізатары Віктар Віктаравіч Балыка на трактары DEUTZ-FAHR 220 з АКШ-6 і Аляксандр Паўлавіч Мінькоў на МТЗ-1221 з АКШ-6).

- Для таго каб пасеяць ярыну ў кароткі тэрмін і максімальна эфектыўна, маем усё неабходнае, - удакладняе Аляксандр Аляксандравіч. - Сеялкай Амазон, да прыкладу, гэтае поле ў 70 гектараў, дзе стаім, майстар сваёй справы Святаслаў Іванавіч Зуб пачаў засяваць сёння з раніцы і ўжо дасявае, каб пераехаць на другое, а прайшло толькі паўдня.

Сеюць ярыну аграрыі ´Гіганта´.

Святаслаў Зуб

Сеюць ярыну аграрыі ´Гіганта´.

Віктар Балыка

Сеюць ярыну аграрыі ´Гіганта´.

Алег Вяроўкін

Са шматграннасці работ у гэтыя дні, як тут адзначылі, вызначылі для сябе тры накірункі-прыярытэты: сяўбу ячменю, рапсу і сяўбу кукурузы. Апошняй запланавана пасеяць 1000 гектараў і ўжо праз дзень-два да гэтай работы прыступяць.

Разлічваць на высокі ўраджай - а менавіта такую задачу традыцыйна паставілі перад сабой працаўнікі СВК - можна толькі пры строгім выкананні тэхналагічных патрабаванняў да вырошчвання раслін. І гэта не проста рэкамендацыя навукоўцаў. У выпадку ´Гіганта´ - гэта правераны гадамі вопыт калектыву. Ад яго не адыходзяць і сёлета.