У госці да казкі беларускай.

иcтoчник: bobruisk-library.by

Свет казак разнастайны і цікавы. Іх чытаюць людзі любога ўзросту. Яны не толькі забаўляюць чытачоў. Яны нас выхоўваюць і вучаць быць добрымі, справядлівымі людзьмі. 21 красавіка ў межах праекта ´Я - маленькі беларус´ для дзяцей з ДУА ´Дзіцячы сад №18 г. Бабруйска´ прайшла гульня-віктарына ´У госці да казкі беларускай´. На пачатку мерапрыемства дзеці даведаліся, што ўсе беларускія казкі дзеляцца на тры віды - казкі пра жывёл, чарадзейныя і сацыяльна-бытавыя. Разгадалі загадкі пра казачных герояў, растлумачылі спалучэнні казачных слоў, якія зразумелы толькі беларусу, а таксама размалявалі казачных герояў. У канцы мерапрыемства дзеці паслухалі казку ´Як курачка пеўніка ратавала´.