Дыялог як адзіны шлях да міру. Круглыя сталы адбыліся ў Бортнікаўскай і Брожскай школах.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Тэме форуму ´Мясцовае самакіраванне ў Магілёўскай вобласці: Ініцыятыва. Адзінства. Дзянне. Вынік´ быў прысвечаны і круглы стол ´Дыялог як адзіны шлях да міру і стварэння´, які сёння прайшоў на базе Бортнікаўскай сярэдняй школы. На сустрэчу са старшакласнікамі прыйшлі старшыня Маладзёжнага парламенту Анастасія Гацко, в. а. старшыні Бортнікаўскага сельвыканкама Вераніка Падаляк, дэпутат раённага Савета дэпутатаў і ветэран працы СВК ´Гігант´ Мікалай Сакун.

- Дыялог розных пакаленняў быў пабудаваны вакол ідэі незалежнай суверэннай дзяржавы, якой з´яўляецца Беларусь. Са школьнікамі мы згадалі асноўныя гістарычныя вехі краіны, паразважалі пра сучаснасць - палітыка-эканамічнае развіццё Беларусі, пра тое, што добрага можам зрабіць у Год міру і стварэння, якім аб´яўлены 2023-ці. Вядома ж, прыемна было паслухаць меркаванні і прапановы моладзі на гэты конт. Са свайго боку мы заклікалі юнакоў і дзяўчат быць патрыётамі сваёй краіны, любіць сваю Радзіму і садзейнічаць яе развіццю, берагчы мір і памножыць напрацаванае пакаленнямі суайчыннікаў, не даць перапісаць гісторыю краіны, - расказала старшыня моладзевага парламенту Анастасія Гацко.

Адпаведнае мерапрыемства - круглы стол ´Мясцовае самакіраванне: станаўленне і развіццё´ прайшло 18 красавіка таксама і на базе Брожскай сярэдняй школы. Удзел у ім узяў в. а. старшыні Вішнёўскага сельсавета Сяргей Бусел. Разам з іншым Сяргей Ігаравіч прапанаваў вучням скласці гексаграму ´Мясцовыя органы ўлады´, адказаць на пытанні віктарыны ´Мясцовае самакіраванне ў Рэспубліцы Беларусь´. У падвядзенне вынікаў заўважыў, што толькі грамадзянская актыўнасць кожнага, неабыякавасць да праблем і гатоўнасць удзельнічаць у іх рашэнні дазволяць зрабіць жыццё лепшым.