Акцыя раённай арганізацыі ГА ´Белая Русь´ ´Захоўваючы памяць´ працягваецца.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Бабруйская раённая арганізацыя грамадскага аб´яднання ´Белая Русь´ працягвае акцыю ´Захоўваючы памяць´, накіраваную на дапамогу ў добраўпарадкаванні воінскіх захаванняў на тэрыторыі раёна.

У гэтых мэтах, як мы раней пісалі, за сродкі раённай арганізацыі набыта каля 60 літраў фарбы для абнаўлення надмагільных узвядзенняў і агароджы воінскіх захаванняў. Фарба перададзена сельвыканкамам і выкарыстоўваецца ў адпаведнасці з мэтамі. У навядзенні парадку задзейнічаны як прадстаўнікі мясцовай улады, так і актывісты ´пярвічак´ Белай Русі. Дзякуючы ім, сёння абноўлены выгляд набыла брацкая магіла ў вёсцы Ясень-Каменка Гарбацэвіцкага сельсавета.

Акцыя раённай арганізацыі ГА ´Белая Русь´ ´Захоўваючы памяць´ працягваецца. Акцыя раённай арганізацыі ГА ´Белая Русь´ ´Захоўваючы памяць´ працягваецца.