Маніторынг гандлёвых аб´ектаў працягваецца.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

У адпаведнасці з даручэннямі старшыні Магілёўскага аблвыканкама і старшыні абласнога Савета дэпутатаў Бабруйскі райвыканкам сумесна з дэпутацкім корпусам раёна на пастаяннай аснове праводзяць маніторынг выканання асартыментнага пераліку тавараў у сельскіх гандлёвых аб´ектах Бабруйшчыны.

Маніторынг гандлёвых аб´ектаў працягваецца.

У чацвер, 13 красавіка, маніторынгавая група ў складзе намесніка старшыні Бабруйскага райвыканкама Марыны Тарэлкінай, галоўнага спецыяліста аддзела эканомікі райвыканкама Вольгі Голуб, дэпутата райсавета Алены Ткачовай, а таксама старшынь Цялушскага, Кавалёўскага і Варатынскага сельсаветаў, на тэрыторыі якіх працавала група, наведалі там гандлёвыя аб´екты.

Парушэнняў у выніку маніторынгу не выяўлена, адпаведная работа працягваецца.