
иcтoчник: www.tribunapracy.by
Гэтыя словы народнай мудрасці лепей за іншае характарызуюць значнасць палявых работ веснавой пары, а разам і даюць устаноўку - паслаблення не можа быць, калі размова ідзе пра харчовую бяспеку краіны.
У нашым раёне, па дадзеных Бабруйскага райсельгасхарчу, гэтым часам актыўна вядзецца падкормка азімай збажыны на зерне - падкормлена 7150 гектараў або 70% ад патрэбы. Працягваюцца ворыўныя работы, унясенне арганікі пад сяўбу - унесена 105 тысяч тон ці 40% ад неабходнага. Да сяўбы ў цэлым падрыхтавана 1200 гектараў плошчаў або 25% ад плану, і гэтая работа ва ўсіх сельгасарганізацыях працягваецца. У двух гаспадарках: ААТ ´Міхалёўская Ніва´ і ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ ўжо і прыступілі да сяўбы ранняй ярыны - пасеяна 120 гектараў.