
иcтoчник: www.tribunapracy.by
Нарада-вучоба для зааветспецыялістаў і загадчыкаў раённых комплексаў і ферм па пытаннях вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы, узнаўленні статка, захаванасці цялят прайшла ў мінулую пятніцу на базе жывёлагадоўчага комплекса ´Баранавічы´ ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´. Узначаліў нараду першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксей Жураўлёў, удзел прынялі спецыялісты райсельгасхарчу, якія курыруюць галіну, Бабруйскай райветстанцыі, Бабруйскай міжраённай ветлабараторыі.
Аснова вялікага малака - у забеспячэнні тэхналагічнага ланцуга вырошчвання маладняку, пачынаючы ад падрыхтоўкі каровы да ацёлу да трохмесячнага ўзросту цяляці - часу яго пераводу на групавое ўтрыманне. ´Менавіта першыя тры месяцы жыцця вызначаюць асаблівасці фізіялогіі жывёлы, будучай рагулі. А таму так важна, каб усе прадугледжаныя тэхналогіяй мерапрыемствы гэтага перыяду няўхісна выконваліся´, - адзначыў Аляксей Жураўлёў, нацэльваючы прысутных на якасную работу ў гэтым накірунку.
Асаблівая ўвага падчас нарады была ўдзелена пытанням паляпшэння работы з жывёлай сухастойнага перыяду, якаснай падрыхтоўкі рагуль да ацёлу, выпайкі нованароджаных цялят малозівам - дадзенае тэхналагічнае патрабаванне забяспечвае іх жыццестойкасць - перамяшчэння маладняку ў летнія лагеры, падрыхтоўкі сянажна-сіласных траншэй да новай корманарыхтоўкі. Абмеркаваны іншыя датычныя вырошчвання маладняку пытанні.

Алена КАРПЕНКА.