КОНКУРС ЮНЫХ МАЙСТРОЎ ПА МАСТАЦКІМ РОСПІСЕ.

иcтoчник: cxtbobr.schools.by

6 сакавіка на базе дзяржаўнай ўстановы дадатковай адукацыі ´Магілёўскі абласны цэнтр творчасці´ прайшоў абласны этап конкурса юных майстроў па мастацкім роспісе. Конкурс праводзіўся з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэння рэгіянальных народных традыцый, развіцця дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўлення і падтрымкі юных талентаў.

У конкурсе прынялі ўдзел 20 навучэнцаў з устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці. Спаборніцтва праходзіла ў трох намінацыях: ´Роспіс па шкле´, ´Роспіс па тканіне´ і ´Роспіс па дрэве´. На працягу трох гадзін хлопчыкі і дзяўчынкі выконвалі творчую работу. Кожны удзельнік вусна абараняў сваю работу.

Членамі журы праведзена праверка работ у адпаведнасці з крытэрыямі ацэнкі:

- захаванне беларусскіх народных раместваў;

- адпаведнасць мастацкім традыцыям рэгіёна;

- кампазіцыйнае і каляровае рашэнне;

- спалучэнне традыцыйнай творчасці і сучаснай культуры;

- арыгінальнасць ідэі, самабытнасць мастацкага ўвасаблення.

У намінацыі ´Роспіс па тканіне´ узроставая катэгорыя 10-12 гадоў дыпломам II ступені адзначана творчая работа Суханосавай Паліны (навучэнкі студыі выяўленчага мастацтва ´Палітра´ ДУА ´ЦДАДзіМ г.Бабруйска´, педагог дадатковай адукацыі Жураўлёва Ядвіга Віктараўна).

Віншуем Паліну і педагога з перамогай і жадаем новых поспехаў на творчым шляху!

КОНКУРС ЮНЫХ МАЙСТРОЎ ПА МАСТАЦКІМ РОСПІСЕ.