
иcтoчник: www.tribunapracy.by
Мітынг-рэквіем, прысвечаны 80-годдзю трагічнай даты ў гісторыі нашай краіны - знішчэнню фашысцкімі карнікамі Хатыні і яе жыхароў, а разам і памяці іншых спаленых у Вялікую Айчынную вайну вёсак і паселішчаў, прайшоў сёння на Кіраўшчыне, у Борках, - адным з населеных пунктаў Магілёўскай вобласці, які значыцца ў трагічным спісе знішчаных.
Праўда, Боркам пашчасціла быць адноўленым пасля вайны. Цяпер тут узведзена экспазіцыя ´Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці´ як напамінак пра жудасці той вайны, як заклік - не дапусціць новай.
Мы сумуем па ўсіх, на чый лёс выпала страшэнная трагедыя. Наш абавязак - памятаць пра гэта, даносіць да новых пакаленняў, дзеля захавання міру, - адзначыў у сваім выступе старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
І ён, і ўсе, хто прыйшоў і прыехаў аддаць даніну памяці бязвінным ахвярам вайны, усклалі кветкі да помніка-напамінка.
Удзел у мітынгу-рэквіеме, куды аўтакалонай, са сцягамі Рэспублікі Беларусь і раёнаў Магілёўшчыны, прыехалі дэлегацыі з усіх куточкаў Прыдняпроўскага краю, прыняў і Бабруйскі раён. Узначаліў раённую дэлегацыю старшыня райсавета дэпутатаў Геворг Мелканян.






Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара і Аляксандра АНТАШКЕВІЧА.