Зямля, якой і ты часцінка.

иcтoчник: bobruisk-library.by

У гарадской бібліятэцы №8 імя Еўфрасінні Полацкай у межах беларускамоўнага праекту ´Беларускія традыцыі´ для вучняў 4 ´Б´ класа ДУА ´Сярэдняя школа №18 г. Бабруйска´ адбылася гадзіна беларусазнаўства ´Зямля, якой і ты часцінка´.

Удзельнікі мерапрыемства з дапамогай гутаркі, віктарын і гульні замацавалі свае грамадзянска-патрыятычныя веды аб Беларусі. Упэўнена давалі адказы на пытанні пра Радзіму - Рэспубліку Беларусь, Дзяржаўныя сімвалы, герб, сцяг, гімн нашай краіны. Дзеці з захапленнем і цікавасцю разгадалі загадкі пра зубра, бусла, валошку, бульбу, лён і даведаліся, што яны з´яўляюцца таксама сімваламі, па якіх пазнаюць нашу краіну.

Дзеці даведаліся што 15 студзеня 1938 года на першай сесіі Вярхоўнага Савета СССР была прынята пастанова аб стварэнні ў Беларусі абласцей і ў 2023 годзе святкуецца 85-годдзе з гэтай знакавай даты. Асаблівая ўвага дзяцей была накіравана на гісторыю Магілёўскай вобласці. Было адзначана, што бабруйчане з´яўляюцца часцінкай Магілёўскай зямлі, якая багата таленавітымі людзьмі, якія праславілі родны край на вякі.

Завяршылася мерапрыемства аглядам выставак ´Нашы сімвалы´ і выстаўкай да Году міру і стварэння - ´Пад мірным небам Беларусі´.

Зямля, якой і ты часцінка. Зямля, якой і ты часцінка. Зямля, якой і ты часцінка.