
иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
Падведзены вынікі штогоднага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў. Падчас агляду ўлічвалася якасць пастаноўкі тэхнікі на працяглае захаванне, падрыхтоўка майстэрань да рамонту тэхнікі ў зімовы час, стварэнне бытавых умоў для гэтага.
Па выніках агляду 1-е месца прысуджана СВК ´Гігант´, чый машынны двор найболей адпавядае крытэрыям ацэнкі. 2-е - ААТ ´Міхалёўская Ніва´, 3-е - філіялу ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´. Кожнай з сельгасарганізацый уручана прэмія - адпаведна 20, 15 і 10 базавых велічынь.