
иcтoчник: www.tribunapracy.by
Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні раённага выканаўчага камітэта, за студзень-лістапад вытворчасць малака ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна склала 36 232,2 тоны або 102,9% да аналагічнага перыяду папярэдняга года.
Сярэдні ўдой малака ад каровы склаў 4 217 кілаграмаў, што на 227 кг вышэй узроўню 2021 года. У разрэзе сельскагаспадарчых арганізацый найбольшая прадуктыўнасць дойнага статка дасягнута ў філіяле ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ - 7 098 кг. Найбольшы прырост удою малака на карову - у СВК ´Гігант´ (+1 408 кг да ўзроўню 5 347 кг). Вышэй за 90% таварнасць малака адзначана ў філіяле ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ - 93,4%, філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´ - 93,3% і ААТ ´Міхалёўская Ніва´ - 91,1%.
Што датычыцца вырошчвання буйной рагатай жывёлы, то яно за 11 месяцаў склала 3 291,2 тоны ці 115,5% да ўзроўню мінулага года. Прыплоду цялят за гэты перыяд атрымана 7 447 галоў або 94,4% да ўзроўню папярэдняга года. Непасрэдна за лістапад - 703 галавы.