Пачаўся сезон рамонту тэхнікі

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Сельскагаспадарчая тэхніка ў раёне пастаўлена на працяглае захаванне. Недапрацоўкі маюцца толькі ў ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´ і ААТ ´Саўгас Кісялевічы´, але гэтаму, як адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін, ёсць абгрунтаванне.

- У дадзеных гаспадарках над пытаннямі пастаноўкі тэхнікі трэба яшчэ папрацаваць. Укласціся ў вызначаныя тэрміны тут не дазволіла зацяжная ўборка кукурузы. Аднак, мяркую, некалькі дзён будзе дастаткова, каб пытанні зняць. У цэлым жа пачынаем рамонт трактароў, у асноўным энерганасычаных. Затым пяройдзем да прычапной тэхнікі. Галоўнае, што патрабуецца для арганізаванай работы - фінансавыя сродкі. Спецыялісты для правядзення рамонтаў у раёне маюцца, умовы ва ўсіх у асноўным створаны. Аб´ёмы рамонтаў сёлета немалыя: парк тэхнікі год ад году зношваецца. Як заўжды, плануецца некаторае яго абнаўленне, але аснова ўсё ж - тое, што маецца. Таму актыўна ўключаемся ў рамонтныя работы, - адзначыў Аляксандр Каўранін.

Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.