Прайшло пасяджэнне прэзідыума райсавета дэпутатаў

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Чарговае пасяджэнне прэзідыума Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання пад старшынствам Геворга Мелканяна, старшыні райсавета дэпутатаў, прайшло ў райвыканкаме. Народныя выбраннікі абмеркавалі меры па рашэнні праблемных пытанняў у ходзе выканання асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Бабруйскага раёна.

Прайшло пасяджэнне прэзідыума райсавета дэпутатаў

Дакладваючы па гэтым пытанні, начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Таццяна Сцепанян засяродзіла ўвагу на асноўных паказчыках, выкананне якіх па выніках бягучага года не выклікае сумненняў, а разам і тых, што патрабуюць павялічанай увагі. У ліку апошніх - паказчык па росце інвестыцый у асноўны капітал у суадносных цэнах, заданняў па вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельгасарганізацыях, па экспарце тавараў і паслуг, рознічным тавараабароце гандлю. Для забеспячэння выканання асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў выпрацаваным прэзідыумам райсавета дэпутатаў рашэнні структурным падраздзяленням райвыканкама, арганізацыям раёна ўказана прыняць вычарпальныя меры па выкананні даведзеных на год заданняў, па рэалізацыі распрацаваных дзеля гэтага мер, актывізаваць работу па прыцягненні ў гаспадарчы абарот маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці і не выкарыстоўваецца; усебакова садзейнічаць інвестарам у рэалізацыі на тэрыторыі раёна інвестыцыйных праектаў; СВК ´Гігант´ актывізаваць работу па рэканструкцыі таварнай фермы ´Бірча´ для адкорму буйной рагатай жывёлы на тысячу галоў; Бабруйскаму адасобленаму структурнаму падраздзяленню Кіраўскага райста прыняць дзейсныя меры па нарошчванні аб´ёмаў рознічнага тавараабароту і выкананні даведзенага задання па тэмпе яго росту і г. д.

Задача структурных падраздзяленняў райвыканкама, арганізацый і прадпрыемстваў усіх форм уласнасці, дэпутатскага корпусу - і гэта адзначана ў прынятым рашэнні прэзідыума - зрабіць усё магчымае для выканання даведзеных заданняў і прагнозных паказчыкаў, бо за імі галоўнае - дабрабыт нашых жыхароў, - адзначыў Геворг Мелканян.