У сельгасарганізацыях дбаюць пра новы ўраджай.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Каб разлічваць на багаты ўраджай у наступным годзе, у раёне ўжо цяпер заняты падрыхтоўкай да гэтага.

Як паведаміў начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віктар Садоўскі, ва ўсіх сельгасарганізацыях вядзецца падрыхтоўка насення збожжавых і зернебабовых раслін да яравой сяўбы. Апошняга спатрэбіцца 1 460 тон, ачышчана на гэтую пару 410 тон.

Не спыняюцца работы па вывазцы на палі арганічных угнаенняў. З плану ў 273 тысячы тон вывезена 79 тысяч.

Заняты ў гаспадарках таксама пастаноўкай сельгасмашын на працяглае захаванне, пачаўся сезон рамонту тэхнікі.

Алена КАРПЕНКА. Фота носіць іллюстрацыйны характар.