У Бабруйскім раёне павіншавалі работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Мерапрыемства з гэтай нагоды прайшло сёння ў Цэнтры культуры раёна. Выказаць словы пашаны і падзякі людзям, чыя прафесія звязана з сельскай гаспадаркай, працай на зямлі і працай з сельгаспрадукцыяй, прыйшлі дэпутат палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко, кіруючы склад Бабруйскага райвыканкама на чале са старшынёй Аляксандрам Сухадольскім, старшыня Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Геворг Мелканян, галоўны ляснічы - першы намеснік генеральнага дырэктара Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб´яднання Алег Селіх, старшыня Бабруйскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль.

Усе яны, разам з цёплымі словамі пашаны і падзякі за нялёгкую працу, уручылі перадавікам сельгасвытворчасці ганаровыя граматы, лісты ўдзячнасці, падарункі і грашовыя прэміі.

- Аграрнай галіне, якая складае аснову народнай гаспадаркі раёна, ёсць чым ганарыцца, - адзначыў, звяртаючыся да аўдыторыі, Аляксандр Сухадольскі. - Да прафесійнага свята мы падыйшлі з добрымі вынікамі: высокімі ўраджаямі, павялічанымі надоямі малака і прывагамі буйной рагатай жывёлы.

Агучыўшы лічбы, якія сведчаць пра гэта, кіраўнік раёна заакцэнтаваў увагу на калектывах-лідарах у раслінаводчай галіне і жывёлагадоўлі. Пажадаў аграрнікам не спыняцца на дасягнутым, настойліва рухацца наперад - рэзервы для гэтага, як ён адзначыў, маюцца. Старшыня райвыканкама выказаў упэўненасць, што падпісанне пагаднення і перадача акцый некаторых сельгаспрадпрыемстваў у давернае кіраванне БНБК-Агра, а таксама паляпшэнне работы ўсіх сельгасарганізацый дазволіць працягнуць у раёне слаўныя традыцыі па нарошчванні аб´ёмаў жывёлагадоўчай прадукцыі, і Бабруйскі раён, як і раней, зможа забяспечваць краіну прадуктамі харчу.

У Бабруйскім раёне павіншавалі работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны. У Бабруйскім раёне павіншавалі работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны. У Бабруйскім раёне павіншавалі работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны. У Бабруйскім раёне павіншавалі работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны. У Бабруйскім раёне павіншавалі работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны. У Бабруйскім раёне павіншавалі работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны.

Выдатным падарункам для работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны да прафесійнага свята стала і цудоўная канцэртная праграма, падрыхтаваная творчымі калектывамі раёна.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.