
иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
Галоўны аграном ААТ ´Неўскі-Агра´ Аляксандр Мельнік і механізатар СВК ´Гігант´ Аляксандр Дзяркач удастоены медаля ´За працоўныя заслугі´.
Высокую ўзнагароду хлебаробам уручыў учора старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас урачыстага прыёму, прысвечанага Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
Аграрыяў Магілёўшчыны павіншавалі таксама памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Уласевіч.
Трэба адзначыць, што 3 лістапада ўладальнікам медаля ´За працоўныя заслугі´ стаў дырэктар філіяла ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´ Міхаіл Стрыжэўскі. Узнагароду Міхаіл Мікалаевіч атрымаў з рук Прэм´ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанкі на ўрачыстасці ў сталіцы Рэспублікі.

Узнагароду атрымлівае Аляксандр Дзяркач...

... і Аляксандр Мельнік


Могилёвский областной исполнительный комитет